Кастанай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кастана́й (каз.: Қостанай, руск.: Костанай, Кустанай) — горад у Казахстане, на рацэ Табол, абласны цэнтр Кастанайскай вобласці. Да 1997 года меў назву Кустанай. Насельніцтва горада складае 210 тысяч чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Горад Кастанай утвораны ў 1879 годзе. На пачатку XX стагоддзя горад быў буйным гандлёвым цэнтрам і быў адным з важлівых звеньяў шляху, што звязвае Азію з Расіяй. Адзін з англійскіх вандроўнікаў, якія прыяжджалі сюды на початку 20 стагоддзя, назваў яго ў сваім дзённіку «другім Чыкага». У той час Кастанай быў вялікім кірмашом, дзвюхпавярховыя драўляныя будынкі, у паветры стаяў пыл, і вуліцы былі пакрытыя пяском. Нягледзячы на гэта, швейцарскі грамадзянін Ларэц (Lorez) пабудаваў найбольшы ў рэгіёне Паўднёвага Урала і на тэрыторыі сённяшняга Казахстана завод па вырабніцтву піва, якое разлівалася ў спецыяльныя фірменныя пляшкі, што тады было рэдкасцю. У 1950-ыя гады насельніцтва горада і вобласці паметна ўзрасло ў сувязі з асваеннем цаліны. З пасляваеннага часу дацяпер на тэрыторыі Кастанайскай вобласці збіраюць вялікія ўраджаі збожжавых культур. На ўсходнім уедзе ў горад, з боку ракі Табол устанавілі напіс з пяціметровымі лічбамі: «385 тыс. тон зерна», дзе лічба тон абнаўлялася штотыдзень.
Remove ads
Эканоміка
У горадзе дзейнічае Кустанайазбест — адзін з найбольших светавых вырабнікоў хрызаціл-азбесту ў свеце[1].
Транспарт
Міжнародны аэрапорт, з якого здзяйсняюцца авіарэйсы па Казахстане, у Расію, Беларусь, Германію і іншыя краіны.
Чыгуначны вакзал. За 120 км ад горада размешчаны вялікі чыгуначны вузел — станцыя Табол.
ВНУ горада
- Кастанайскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Байтурсінава [2]
- Кастанайскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
- Кастанайскі сацыяльна-тэхнічны ўніверсітэт[3]
- Кастанайскі інжынерна-эканамічны ўніверсітэт імя М. Дулатава[4]
- Кастанайскі медыцынскі каледж
- Кастанайскі каледж аўтамабільнага транспарту[5]
- Кастанайскі педагічны каледж
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Жанна Аляксандраўна Рупасава (нар. 1944) — вучоны ў галіне экалогіі, аграхіміі, фізіялогіі і біяхіміі раслін
- Марыя Белабровіна (нар. 1999) — беларуская футбалістка.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads