Касцюшкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касцю́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Касцюшкавічы.

Хуткія факты Касцюшкавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дарліўскі (Дарлінскі) сельсавет у складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дарлівае. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Касцюшкавічы (Касцюкавічы), сельсавет перайменаваны ў Касцюшкавіцкі (Касцюкавіцкі). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сакольніцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Вуглы[2]. 24 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Бацвінаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Воўчас, Гуркава Ніва, Малькаўка, Новікі, Сячыхі і пасёлак Каханоў)[3]. 20 лістапада 2013 года ў склад Лабковіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Арэхаўскі, Дубоўскі, Кліноўскі, Пад’ялецкі, Сасноўскі, вёскі Дарлівае і Камароўка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 2009 чалавек[5], з іх 94,5 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1810 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1375 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads