Касцянёўка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касцянё́ўка — рака ў Шчучынскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана). Даўжыня 21 км[1]. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰. Пачынаецца каля вёскі Калечыцы, упадае ў Лебяду каля вёскі Бешанкі. На працягу 7 км каналізаваная (ад аграгарадка Гурнофель да вусця). На рацэ каля вёскі Вялікія Казлы і аграгарадка Гурнофель створаны сажалкі (плошчай 0,02 і 0,06 км² адпаведна).

Хуткія факты Касцянёўка, Характарыстыка ...
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads