Лебяда (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лебяда (рака)
Remove ads

Лебяда, Лябёдка (у верхнім цячэнні) — рака ў Шчучынскім і Лідскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 67 км. Вадазбор 791 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Хуткія факты Лебяда, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

На думку В. Жучкевіча, назва ракі ўтворана ад асновы лебяда (расліна), хаця не выключана магчымасць сувязі з назвай птушкі лебедзя[1].

Гідраграфія

Пачынаецца каля в. Калечыцы Шчучынскага раёна. У верхнім цячэнні называецца Лябёдка.

Цячэ па Лідскай раўніне, паўднёвая частка на Нёманскай нізіне. Паверхня роўная, зрэдку перасечаная ўзгорыстымі градамі і адзінкавымі ўзгоркамі. Грунты ў асноўным супясчаныя і пясчаныя, трапляюцца валуны. Пад лесам 13 % вадазбору. Мяшаныя, з перавагай хвойных парод лясы, трапляюцца дробнымі масівамі, найбольшы масіў у сярэдняй частцы вадазбору. Пад ворывам 45 % тэрыторыі. Маецца нізіннае асушанае балота плошчай 1,4 тыс. га.

Даліна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км, у нізоўі месцамі невыразная. Схілы спадзістыя, слабапарэзаныя, зрэдку ўкрытыя лесам і хмызняком. Пойма нізкая, двухбаковая, большай часткай забалочаная, лугавая; шырыня яе 0,5—0,7 км. У пойме меліярацыйныя каналы.

Рэчышча звілістае, шырыня ў межань да вусця Вялікай Лябёдкі 8—12 м, ніжэй 15—25 м. На працягу 20,4 км рэчышча каналізаванае: ад в. Русанаўцы да в. Збражкі (7,9 км) і ад в. Васілішкі да в. Малое Мажэйкава (12,5 км). Берагі размываюцца, нярэдка насыпныя, стромкія і абрывістыя.

Асноўныя прытокі: Жужма, Касцянёўка, Жалудзянка, Шкардзянка, Вялікая Лябёдка, Вавёрка, Голдаўка, Дубенка, Казлянка.

Сцёк ракі зарэгуляваны плацінамі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 5 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 45 % сцёку. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Remove ads

Зноскі

  1. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 197.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads