Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Карэлічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Карэлічы)map
Remove ads

Касцёл Маці Божай Няспынай Дапамогірымска-каталіцкі храм у г. Карэлічы Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Касцёл пабудаваны ў 1938 годзе на ўзвышшы ў паўночна-заходнім сектары забудовы галоўнай плошчы мястэчка на сродкі графаў Жаўтоўскіх, уладальнікаў маёнтка Рута і асаднікаў з наваколіц.

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены і ў савецкія часы выкарыстоўваўся як віна-гарэлачная крама.

Вярнулі святыню парафіянам у 1991 годзе, адразу ж пачалася рэстаўрацыя. Асвяцілі касцёл 26 верасня 1992 года пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Кансэкрацыю праводзіў архібіскуп Гданьскі Тадэвуш Гацлоўскі.

Remove ads

Архітэктура

Касцёл уяўляе сабой падоўжана-восевую кампазіцыю, цэнтрам якой з’яўляецца кубападобны аб’ём малітоўнай залы пад чатырохсхільным дахам, завершаны васьмігранай глаўкай з паўсферычным купалам. Апсіда паніжана, прамавугольная ў плане, з дзвюма сакрысціямі. Галоўны ўваход пазначаны аб’ёмам нартэкса-хораў з чатырохкалонным порцікам дарычнага ордара. Пры гэтым порцік выглядае так, быццам гэта сапраўдная частка ранейшай святыні XIX ст., а да яе ўжо ў стылі канструктывізму далучылі новазбудаваны касцёл.

Інтэр’ер, перакрыты плоскай бетоннай столлю, упрыгожваюць галоўны тытульны алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі і дзве алтарныя кампазіцыі: злева — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, справа — св. Казіміра.

Касцёльны ўчастак абнесены штакетнай агароджай на цагляных слупках.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads