Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Шэметава)

каталіцкі храм у вёсцы Шэметава From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Шэметава)map
Remove ads

Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму.

Хуткія факты Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны Сулістроўскімі  (руск.) ў канцы XVIII — пачатку XIX ст., у 1902 годзе рэстаўрыраваны і павялічаны.

Архітэктура

Thumb
Касцёл са званіцай

Касцёл мураваны, аднанефны, крыжовы ў плане з прамавугольнай апсідай і развітым трансептам, накрыты двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад вылучаны порцікам з чатырма трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Над парталам галоўнага ўваходу паўкруглае акно, паміж бакавымі парамі калон неглыбокія конхавыя нішы. Тарцы трансепту вырашаныя ў выглядзе двухкалонных порцікаў. Сцены бакавых фасадаў з прамавугольнымі вокнамі.

З паўднёвага захаду ад касцёлу размешчаная званіца, пабудаваная ў XIX ст. з дрэва.

Касцёл і званіца дзейнічаюць.

Інтэр’ер

У інтэр'еры сцены раскрапаваныя пілястрамі з пазалочанымі карынфскімі капітэлямі. Аконныя праёмы ўпрыгожваюць каляровыя вітражы. Алтар дэкарыраваны пазалочанай драўлянай разьбой. Высокія хоры з арганм абапіраюцца на два шматгранныя слупы. Насценная размалёўка на евангельскія сюжэты ўключае раслінны арнамент. Амбон выкананы ў стылі ракако ў выглядзе чашы (разьба, пазалота), якую падрымлівае птушка.

Remove ads

Літаратура

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads