Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вялікая Рагозніца)

Вялікая Рагозніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вялікая Рагозніца)map
Remove ads

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы — рымска-каталіцкі храм у вёсцы Вялікая Рагозніца (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці).

Хуткія факты Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Самастойная парафія ў Вялікай Рагозніцы была заснавана ў 1922 годзе. Мураваны касцёл пабудавалі ў 1926 годзе (аб чым сведчыць дата на камені над уваходам) на сродкі тагачаснага ўладальніка вёскі Оскара Мейштовіча і яго жонкі Флоры. У 1929 святыню пад тытулам Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы кансэкраваў віленскі архібіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.

Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян дасягала 4500 чалавек, такім чынам, гэта была самая вялікая парафія Мастоўшчыны. Узгадваецца таксама цагляная капліца, што некалі стаяла ў лесе на поўнач ад мясцовай сядзібы (мураваны комплекс у стылі класіцызму захаваўся), але сёння ад яе амаль няма следу. Па словах жыхароў, капліца была амаль зруйнавана яшчэ да вайны.

У савецкі час касцёл не зачынялі, але і сталага пробашча ў парафіі не было. Афіцыйна таксама была анулявана рэгістрацыя парафіі.

Remove ads

Архітэктура

Касцёл пабудаваны з бутавага каменю ў стылі міжваеннага канструктывізму. Святыня прамавугольная ў плане з такой жа апсідай, арыентаванай на ўсход. З паўднёвага боку да апсіды дабудавана адзіная сакрысція. Справа ад галоўнага фасада прыбудавана магутная чацверыковая вежа-званіца пад высокім шатровым купалам.

Thumb
Залавы інтэр’ер

Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю з паркетных шчытоў, у ім 3 драўляныя алтары, зробленыя ў 1998 годзе ў стылі неабарока. У галоўным алтары знаходзіцца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай у акружэнні фігур Св. Войцеха (злева) і Св. Казіміра (па-за алтаром на сцяне змешчаны вялікі абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі міжваеннага часу са старога алтара). Левы бакавы алтар — алтар Св. Францішка з Асізі, правы — Божай Міласэрнасці. Над нартэксам змешчаны арганныя хоры з усталяваным там неабарочным арганам.

Касцельны ўчастак абнесены бутавай агароджай на цагляных і атынкаваных пабеленых слупах у стылі канструктывізму. У выглядзе чатырох слупоў вырашана таксама і ўваходная брама.

Remove ads

Святары[1]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads