Рамуальд Ялбжыкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рамуальд Ялбжыкоўскі
Remove ads

Рамуальд Ялбжыкоўскі (польск.: Romuald Jałbrzykowski; 7 лютага 1876(1876-02-07)[1], Лэнтова-Дэмб[d], Варшаўскае генерал-губернатарства19 чэрвеня 1955(1955-06-19)[1], Беласток) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Польшчы, Заходняй Беларусі і Літвы. Доктар тэалогіі.

Хуткія факты Рамуальд Ялбжыкоўскі, Архібіскуп віленскі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лютага 1876 года ў м. Лэнтова-Дэмб Ломжынскай губерні.

Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю ў г. Сейны і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1902). У 1901 годзе пасвячоны ў ксяндзы. У 1902—1908 гадах выкладаў у Сейненскай семінарыі. 3 1910 года — анонік капітула Сейненскай дыяцэзіі. У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе выехаў у Магілёў, у 1916 годзе — у Мінск, дзе ствараў камітэты дапамогі бежанцам-палякам.

У 1917—1918 гадах — у Сейненскай дыяцэзіі, генеральны вікарый парафій яе ўсходняй часткі, выдаваў часопіс «Tygodnik katolicki» («Каталіцкі штотыднёвік»). У 1918—1925 гадах — біскуп-суфраган Сейненскай дыяцэзіі з рэзідэнцыяй у г. Ломжа. У 1925—1926 гадах кіраваў новаўтворанай Ломжынскай дыяцэзіяй. 3 1926 года — архібіскуп і мітрапаліт віленскі, патрон буйнейшай клерыкальнай арганізацыі на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў Польшчы — «Каталіцкай лігі». Садзейнічаў актывізацыі каталіцкай царквы ў Заходняй Беларусі. Склікаў з’езды біскупаў і манаскіх ордэнаў. Прыхільнік адраджэння царкоўнай уніі ў форме «ўсходнеславянскага абраду». Супрацьстаяў захадам «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» ўзмацніць беларускі ўплыў у царкве.

У кастрычніку 1939 года арыштаваны органамі НКУС СССР па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці. У выніку хадайніцтва Ватыкана вызвалены ў сакавіку 1941 года і прызначаны апасталічным адміністратарам над усімі дыяцэзіямі Літвы, Беларусі, Латвіі і ўсходніх раёнаў Польшчы. У лютым 1942 года арыштаваны гестапа па абвінавачанні ў сувязях з польскім падполлем. Пасля пратэстаў Ватыкана Р. Ялбжыкоўскаму прапанавана выйсці з турмы, але ён адмовіўся, патрабуючы вызваліць і іншых арыштаваных прэлатаў. Вызвалены ў верасні 1944 года Чырвонай Арміяй.

У ліпені 1945 года дэпартаваны ў Польшчу, заснаваў у Беластоку сваю кафедру. Да смерці лічыўся мітрапалітам віленскім, хоць фактычна кіраваў толькі часткай мітраполіі на тэрыторыі ПНР.

Памёр 19 чэрвеня 1955 года ў Беластоку. Пахаваны ў Архікафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Беластоку.

Remove ads

Зноскі

  1. Romuald Jałbrzykowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads