Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінцаў (Друя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінцаў (Друя)map
Remove ads

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Друі, узведзены ў 16431646 гг. па фундацыі падканцлера літоўскага Казіміра Льва Сапегі. Помнік архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінцаў, Краіна ...
Thumb
Інтэр’ер
Remove ads

Гісторыя

Касцёл будаваўся ў 16431646 пры кляштары бернардзінцаў, у 2-й палове XVIII ст. святыню часткова перабудавалі. Па задушэнні вызваленчага паўстання (18301831) у 1852 расійскія ўлады скасавалі кляштар, пасля чаго касцёл дзейнічаў як парафіяльны.

У 19231928 гг. у кляштары размясціліся манахі-беларусы ордэна марыян. У 1924 г. тут была арганізавана школа (з 1930 г. гімназія), у якой вучыліся А. Цікота, Ч. Сіповіч, У. Падзява, У. Чарняўскі, пісьменнік Я. Германовіч, мастак эмігрант В. Жаўня і інш. Каля 1947 г. закрыты. Касцёл і кляштар выкарыстоўваліся для патрэб Друйскага СПТВ меліярацыі, у 19491953 гг. тут знаходзіўся Полацкі будаўнічы тэхнікум, у 19541956 гг. — тэхнічнае вучылішча, з 1956 г. — вучылішча меліярацыі.

У 1989 г. перададзены абшчыне.

Remove ads

Архітэктура

Касцёл уяўляе сабой мураваную трохнефную аднавежавую базіліку з апсідным завяршэннем цэнтральнага нефа (унутры гранёны, звонку паўцыркульны). Да выцягнутага прэсбітэрыя з поўдня прылягае прамавугольнае ў плане сакрысціе. На галоўным фасадзе тарцы бакавых нефаў закрытыя невялікімі аб’ёмамі з пластычнымі абагульненымі валютамі над імі, тарцы цэнтральнага нефа — масіўнай чатырох’яруснай чацверыковай вежай-званіцай, завершанай купалам (дабудавана ў 1772 г.). Бакавыя сцены і апсіда рытмічна расчлянёныя вертыкальнымі контрфорсамі. Аконныя праёмы з паўцыркульнымі завяршэннямі.

Інтэр’ер аздоблены ордарнай пластыкай, лепкай у тэхніцы стука. Скляпенні захавалі першапачатковы дэкор XVII ст. ў выглядзе ляпных геаметрычных кесонаў. Галоўны двух’ярусны алтар з прасторавай групоўкай калон і пілястраў, разарваным антаблементам і дынамічнай аб’ёмнай скульптурай у стылі позняга барока выкананы ў 17641767 гг., амбон і чатыры бакавыя алтары з элементамі стылю ракако — 1779 г.

З поўначы да касцёла прылягае двухпавярховы будынак кляштара, які ўтварае прамавугольны замкнёны двор, з трох бакоў абкружаны калідорам. Фасады фланкіраваныя вялікімі квадратнымі ў плане памяшканнямі на вуглах. Вокны прамавугольныя. Ансамбль дапоўнены мураванай арачнай агароджай з брамай (узведзеная ў 1778 г.).

У касцёле захоўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Спагадлівай.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads