Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Забрэззе)
Каталіцкі храм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Забрэззе Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

У 1446 годзе Юрый Рымавідавіч заснаваў каталіцкую парафію і ў 1456 годзе пабудаваў касцёл. У 1654 годзе падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай сяло знішчана маскоўскімі войскамі, касцёл быў спалены і адноўлены толькі ў 1695 годзе. Драўляны касцёл праіснаваў да 1959 года і быў знішчаны[1]. На месцы касцёла ўзвялі будынак сельсавета.
У 1997 годзе пачата будоўля новага касцёла побач будынку былой крамы. У 1999 годзе намаганнямі пробашча і святара касцёла кс. Томаша касцёл быў дабудаваны і ў 2000 годзе асвячоны. На званіцы ўсталяваны адзін з ацалелых званоў папярэдняга касцёла[2].
У 2008 годзе ў Забрэзскай парафіі служылі 6 міністрантаў, пад куратарствам ксяндза-доктара Генрыка Акалатовіча. На 2014 год налічвалася 3 міністранты, на 2020 год — 1.
У 2014 годзе невядомы злачынца, падабраўшы ключ, скраў з касцёла грошы[3][4].

Remove ads
Святары
- Ксёндз Ян Куніцкі да 1959 г.
- Ксёндз-доктар Томаш Лях з 1999 г. па 2005 г.
- Ксёндз-доктар Гэнрык Акалатовіч з 2006 г. па 2023 г.
- Ксёндз Валянцін Станкевіч з 2024 г.
У 1901–1902 гадах у народнай школе ў Забрэззі вучыўся будучы ксёндз Міхал Сапоцька, часта ўдзельнічаў у набажэнствах у парафіяльным касцёле. Святарскі прыклад тагачаснага забрэзскага пробашча Яна Куніцкага ажывілі ў Сапоцьке жаданне дзяцінства стаць святаром.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads