Міхал Сапоцька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блаславёны Міхал Сапоцька (1 лістапада 1888, Юшаўшчына Ашмянскага павета, цяпер Навасады Валожынскага раёна — 15 лютага 1975, Беласток) — каталіцкі святар, спаведнік св. Фаўстыны Кавальскай, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Ісуса Хрыста.
Remove ads
Біяграфія
У 1901–1902 вучыўся ў народнай школе ў Забрэззі, дзе часта ўдзельнічаў у набажэнствах у парафіяльным касцёле. Святарскі прыклад тагачаснага забрэзскага пробашча Яна Куніцкага ажывілі ў ім жаданне стаць святаром з дзяцінства. Здаў экзамен у шасцікласную школу ў Ашмянах, навучаўся тут з 1904 па 1906 гады.
Затым у семінарыі ў Вільні. Святарскае пасвячэнне атрымаў у Вільні ў 1914.
У 1914 скіраваны вікарыем у Табарышках, дзе служыў да 1918 года.
У Вільні з 1924 да 1947 года. У віленскі перыяд Міхал Сапоцька быў прызначаны спачатку вайсковым капеланам і садзейнічаў адбудове касцёла св. Ігнацыя, потым стаў духоўным айцом Мітрапалітальнай духоўнай семінарыі. З 1928 — прафесар тэалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, дзе стаяў ля вытокаў новай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Езуса Хрыста. Але перш за ўсё ў Вільні ён выконваў абавязкі рэктара касцёла Арханёла Міхала, стаў спаведнікам сястры Фаўстыны Кавальскай. У 1933–1936 гг. быў напісаны духоўны «Дзённік» сястры Фаустыны, намаляваны абраз Міласэрнага Езуса (мастак Яўген Казіміроўскі)[4].
Пасля Другой сусветнай вайны — прафесар у духоўнай семінарыі ў Беластоку.
Беатыфікаваны 28 верасня 2008 у Беластоку.
Remove ads
Зноскі
- Michał Sopoćko // GCatholic.org — 1997.
- Michał Sopoćko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Deutsche Nationalbibliothek Record #122061578 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads