Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Плюсы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Плюсы)map
Remove ads

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у в. Плюсы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Хуткія факты Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя з цэглы і бутавага каменю. Да гэтага тут існаваў невялікі філіяльны храм Браслаўскай парафіі, заснаваны ў 1770 годзе і капітальна адрамантаваны ў 1860 годзе. Паводле некаторых звестак, ён быў мураваным.

У парафіі на пачатку мінулага стагоддзя працавалі наступныя святары: кс. Малахоўскі, кс. Казімір Сяндоўскі, кс. Пётр Вайцякунас (памёр у 44 гады, пахаваны на мясцовых могілках), кс. Ігнацы Мантвіла, кс. Станіслаў Мажэйка, кс. Ян Жук, кс. Казімір Радзішэўскі і кс. Францішак Білша, вывезены савецкімі ўладамі.

У 1941—1944 гадах будынак быў пашкоджаны, моцна пацярпела адна з вежаў будынка. Пасля вайны храм ператварылі ў школу, потым у краму. Вернуты прыхаджанам у 1989 годзе. Адрамантаваны парафіянамі пад кіраўніцтвам ксяндза пралата Трубовіча і ксяндза Францішка Апячонка, і перададзены вернікам для сакральных мэтаў у 1991 годзе.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Пабудаваны па каноне трохнефавай двухвежавай базілікі памерамі 33,5х18,8х34 м, з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Трохчасткавы фасад фланкіраваны дзвюх’яруснымі чатырохграннымі вежамі са спічастымі шатрамі. Па цэнтры фасад завершаны 2-гранным атыкавым шчыпцом з круглай люкарнай наверсе і 5-пралётнай аркадай унізе. Арачны ўваходны праём аформлены прамавугольным парталам.

Архітэктура храма заснавана на форме паўцыркульнай аркі, якая пакладзена ў малюнак уваходнага партала, трыфорыума над ім, біфорыума вежаў. Другі ярус галоўнага фасада вылучаны аркатурным фрызам, завершаным 2-гранным шчытом з акном-ружай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў 2-абломных цагляных ліштвах і лапаткамі ў прасценках, апяразаны зубчастымі фрызамі.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads