Касцёл Святога Іосіфа (Барадзенічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Іосіфа — каталіцкі храм у в. Барадзенічы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Касцёл пабудаваны ў ХІХ стагоддзі фундатарам Лапацінскім. У галоўны фасад касцёла ўмаравана пліта з надпісам на латыні і лічбамі «1836», якія магчыма, датычыць асвяшчэнне касцёла. Гістарычныя дакументы, якія датычаць будаўніцтва, былі знішчаныя ў часы савецкай улады.
У гады Першай сусветнай вайны ксяндзом Віктарам Шутовічам быў адкрыты інтэрнат для сірот. Набажэнства ў храме вялося на беларускай мове.
Зачынены ў 1930-я гады. У 1939—1949 гадах пробашчам парафіі быў кс. Юзаф Інгелевіч. Наступныя два гады парафіяй кіраваў прыезджы святар. Да 1989 года касцёл стаяў зачынены. У 1989 годзе была адпраўлена першая Святая Імша на вуліцы, бо ў святыні на той час яшчэ мясціўся склад.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, трохвугольны франтон якога на фасадзе завершаны 3-яруснай васьміграннай драўлянай званічкай. Канічны дах паўкруглай апсіды завершны 8-граннай сігнатуркай. Сіметрыя фасада вылучана арачнымі праёмамі ўвахода і 2 бакавых аконных праёмаў. 4 паўкалоны і трохвугольны франтон з прафіляваным антаблементам імітуюць класічны порцік.
Атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору кантрастна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі — плоскія ліштвы прамавугольных і арачных аконных праёмаў і паўкруглых люкарнаў, прафіляваны карніз і антаблемент. Франтон фасада запоўнены роспісам і скульптурай Мадонны ў арачнай эскедры.
Зала касцёла перакрыта плоскай столлю. Акрамя цэнтральнага чатырохкалоннага алтара, у ім ёсць два бакавыя 2-пілястравыя алтары: Святога Антонія і Святога Іосіфа. Яны вырашаны ў стылістыцы неакласіцызму са стылізаваным дарычным антаблементам. У галоўным алтары месціцца абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Міласэрнасці.
- Касцёл у 1900 г.
- Касцёл у 1930 г.
- Касцёл у 1930 г.
- Касцёл у 1930 г.
- Касцёл у 1930 г.
- Касцёл у 1930 г.
- Касцёл у 1930 г.
Remove ads
Літаратура
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 25—26.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Іосіфа (Барадзенічы)
- Касцёл Святога Іосіфа (Барадзенічы) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Святога Іосіфа (Барадзенічы) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Іосіфа (Барадзенічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads