Касцёл Святога Яўхіма (Клюшчаны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Яўхіма — колішні драўляны каталіцкі храм у вёсцы Клюшчанах Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Касцёл пабудаваны ў 1726 годзе з дрэва па фундацыі Я. Корсака, капітальна перабудаваны ў 1905 годзе. У 1915–1916 гадах у храме служыў Казімір Сваяк.
Зачынены ў 1948 годзе, вернуты католікам i адбудаваны ў 1990 годзе, рэкансэкраваны 16 кастрычніка 1993 года. Па звестках 2017 года, парафія налічвала 148 чалавек[1].
У ноч на 6 чэрвеня 2017 года касцёл цалкам згарэў[2]. Верагоднай прычынай пажара з’яўляецца няспраўнасць электычных сетак і абсталявання. На месцы касцёла плануецца будаўніцтва цаглянай капліцы[1].
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры неаготыкі. Прамавугольны ў плане храм з пяціграннай апсідай, па баках якой — нізкія сакрысціі. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам і фланкіраваны двух’яруснымі чацверыковымі вежамі, накрытымі высокімі шатрамі (надбудаваны ў 1905 годзе замест цэнтральнай васьміграннай званіцы) з франтончыкамі-вімпергамі ў аснаванні. Такая ж меншага памеру сігнатурка вянчае гранёны дах над алтарнай часткай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход арганізаваны праз невысокі прытвор пад пакатым двухсхільным пакрыццём. У афармленні фасадаў выкарыстана фігурная шалёўка.
Унутры малітоўная зала была падзелена чатырма слупамі на тры нефы, перакрытыя агульнай кесаніраванай бэлькамі столлю[3].
Вакол храма знаходзілася бутавая агароджа з мураванымі слуповымі брамамі.
Аляксандр Лакотка адносіў будынак да панёманскага тыпу драўлянага сакральна-манументальнага дойлідства, прадстаўнікамі якога таксама з’яўляюцца касцёлы ў Дудах, Кемелішках, Хоўхлаве[4].
Remove ads
Зноскі
- На адбудову касцёла ў Клюшчанах пачалі збіраць грошы. — Вечерний Гродно, 7 верасня 2017. (бел.)
- У Астравецкім раёне згарэў касцёл XVIII стагоддзя, у якім служыў паэт Казімір Сваяк. — Наша ніва, 6 чэрвеня 2017. (бел.)
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 181
- Лакотка, А. І. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі / А. І. Лакотка. — Мн.: Беларусь, 2003. 224 с.: іл. ISBN 985-010423-6 — С. 7
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads