Касцёл Святой Варвары (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святой Варвары (Віцебск)map
Remove ads

Касцёл Святой Варвары — дзеючы рымска-каталіцкі касцёл у Віцебску, помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Размешчаны ў Чыгуначным раёне па адрасе вуліца Ленінградская № 27.

Хуткія факты Касцёл Святой Барбары, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл Святой Варвары ў XIX ст.

Касцёл пабудаваны з цэглы ў 17831785 гадах, грунтоўна перабудаваны ў 18841885 гадах. Часткова зруйнаваны ў Вялікую Айчынную вайну. Адрэстаўраваны ў 19901993 гадах. Помнік архітэктуры барока і неараманскага стылю.

Архітэктура

Трохнефавая, двухвежавая базіліка з чырвонай цэглы. Галоўны фасад вылучаюць дзве двух’ярусныя вежы, першы ярус чатырохгранны, другі — шасцігранны. Паміж вежамі размешчаны трохвугольны франтон на шырыню цэнтральнага нефа. У аздобе храма шырока выкарыстана дэкаратыўная цэгла: карнізныя паяскі, геаметрычны малюнак у завяршэнні ярусаў вежы і інш. Інтэр’ер трохнефавы, нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.

Thumb
Інтэр’ер касцёла

Тэрыторыя касцёла абмежавана: з паўднёва-заходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-заходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-ўсходняга боку — па агароджы тэрыторыі касцёла да паўночназаходняй сцяны двухпавярховага будынка. Ад вугла будынка — па паўднёва-заходняй сцяне будынка, з паўднёва-ўсходняга боку ад двухпавярховага будынка да капліцы, у створы з паўднёва-ўсходняй сцяной капліцы і далей па агароджы тэрыторыі касцёла.

Remove ads

Капліца

За агароджай касцёла. Пабудавана ў пачатку XXI ст. з цэглы з выкарыстаннем форм барока. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад двухсхільным дахам, тарцы якога закрыты фігурнымі ўвагнута-пукатымі франтонамі. 3 тыльнага боку выступае партатыўная трохгранная апсідка пад паўшатровым чарапічным пакрыццём. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з вітражным ашкленнем[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads