Віктар Іосіфавіч Піятроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Іосіфавіч Піятроўскі (1855 — 1917) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў курс Пецярбургскага будаўнічага вучылішча (грамадзянскі інжынер) па 1-м разрадзе ў 1879 годзе. Паступіўшы тады ж на службу, Віктар Іосіфавіч займаў паслядоўна пасады[1]: малодшага інжынера наўгародскага губернскага праўлення, памочніка начальніка дыстанцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі (з 1880) і віцебскага гарадскога архітэктара (з 1881). Потым, на працягу трох гадоў (1885-87), быў у праўленні Уладзікаўказскай чыгункі[1].
Віктар Іосіфавіч перавёўся на пасаду чарнаморскага акруговага інжынера, але, за скасаваннем гэтай пасады, застаўся па-за штатам і прыкамандзіраваўся да Тэхніка-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі[1].
У жніўні 1889 года яму была даручана пабудова мураваных будынкаў казарм для 10-га драгунскага екацярынаслаўскага палка ў Беластоку[2]. Гэту працу ён скончыў у 1891, а потым кіраваў пабудовай драўляных будынкаў казарм для двух палкоў ля ст. «Яблона» Прывіслянскай чыгункі[1].
Remove ads
Творчасць


- перабудова дома спадара Равіча пад казармы рэзервнага батальёна і дома спадара Рызы для афіцэрскага сходу[1]
- півавараны завод у Чашніках[1]
- рэканструкцыя касцёла Святой Варвары на 1000 чалавек у Віцебску (1884-85)[1][3]
- рэканструкцыя Віцебскага гарадскога тэатра (1882)[3].
- казармы ў варшаўскіх Празе і Макотаве, у Яблонне , Беластоку і Астрогу.
- казармы для кадэцкага корпуса ў Варшаве (стварыў праект, за будаўнічымі працамі назіраў Генрых Гай)
Remove ads
Зноскі
- Піятроўскі Віктар Іосіфавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads