Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Галынка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Галынка)map
Remove ads

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у в. Галынка (Гродзенскі раён). Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Хуткія факты Касцёл Узвышэння Святога Крыжа, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны з цэглы ў 1714 годзе і першапачаткова дзейнічаў як уніяцкая царква. Быў перабудаваны у 1922 годзе.

Архітэктура

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Падоўжана-восевую крыжова-цэнтральную кампазіцыю будынка складаюць шырокі нартэкс з 2-яруснай чацверыковай званіцай над ім, неф з бакавымі крыламі трансепта, апсіда. У сяродкрыжжы ўзвышаецца квадратны барабан пад 4-схільным дахам і шатровай вежачкай у завяршэнні. Над званіцай узведзена вытанчаная шатровая вежачка-ліхтар. З архітэктуры класікі пазычаны пілястры, архівольты арачных аконных праёмаў у прафіляваных ліштвах, трохвугольныя франтоны крылаў трансепта.

Унутры малітоўная зала перакрыта драўляным стральчатым скляпеннем, апсіда — самкнутым 4-гранным. Ітэр’ер упрыгожаны трыма алтарамі, сцены распісаны пад мармур. Храм абапіраецца на два 8-гранныя ў сячэнні слупы.

Remove ads

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads