Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Целяханы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Леніна, 35.
Remove ads
Гісторыя


Мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1823 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў адабраны ў вернікаў і выкарыстоўваўся як кіназала, да якой была дабудавана пляцоўка для танцаў.
Казімір Свёнтэк разам з вернікамі прадпрымаў намаганні, каб вярнуць святыню, але па прычыне высокіх коштаў, выстаўленых Міністэрствам культуры, справа не была вырашана.
Будынак быў выкуплены бізнесмэнам з Баранавічаў і стаяў 5 гадоў у заняпадзе. У 2018 годзе дыяцэзія выкупіла будынак у Івацэвіцкага райвыканкама і распачала працы па яго аднаўленні[1].
14 верасня 2019 года біскуп Антоні Дзям’янка цэлебраваў першую імшу ў адноўленым касцёле[2].
Remove ads
Зноскі
Пробашчы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads