Целяханы

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Целяханыmap
Remove ads

Целяха́ны[3] (трансліт.: Cieliachany, руск.: Телеханы) — гарадскі пасёлак у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на Агінскім канале, на аўтадарозе Івацэвічы — Пінск. Цэнтр Целяханскага сельсавета. За 45 км на паўднёвы ўсход ад Івацэвічаў, за 181 км ад Брэста. Насельніцтва 3 985 чал. (2017)[4].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вядомыя з XVI стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З XVII стагоддзя мястэчка. Належалі князям Дольскім, Вішнявецкім, у XIX стагоддзі — Пуслоўскім. Эканамічнаму росту мястэчка спрыяла будаўніцтва Агінскага канала.

У 1775—1778 гадах Міхал Казімір Агінскі заснаваў тут фаянсавую мануфактуру, якая вырабляла дэкаратыўныя вазы, скульптуру малых форм, фрызы і карнізы для камінаў і печаў.

У 1779 годзе таксама быў пабудаваны шклозавод[5]. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе — у складзе Расійскай імперыі. Мястэчка набыў Войцех Пуслоўскі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў БССР. Яўрэі складалі амаль палову насельніцтва Целяхан, уключаючы яўрэяў-бежанцаў з Польшчы[6]. Паселішча было захоплена вермахтам 27 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 10 ліпеня 1944 года[7][8]. Нацысты арганізавалі гета ў Целяханах[9]. Усяго ў Целяханах былі забітыя каля 2000 яўрэяў.

6 снежня 1956 года вёска Целяханы была пераўтворана ў гарадскі пасёлак[10].

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Эканоміка

Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads