Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Астравец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — каталіцкі храм у г. Астравец Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудаваны цераз дарогу ад каталіцкіх могілак ў 1910—1911 гг. з цэглы на парафіяльныя сродкі. Узняты на высокі цокаль, выкладзены магутнымі вапняковымі квадрамі. Да адкрыцця ў 1994 г. выкарыстоўваўся як гандлёвы склад.
Архітэктура
Помнік архітэктуры неараманскага стылю. У аснове аб’ёмна-прасторавага вырашэння — 3-нефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і 5-граннай апсідай з сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіраваны 2-яруснымі чацверыковымі вежамі (шатровыя завяршэнні не захаваліся); аб’ём нартэкса на ўсю шырыню запоўнены магутным перспектыўным парталам і акном-ружай над ім. У прасценках высокіх арачных нефавых вокнаў-трыфорыумаў ступеньчатыя контрфорсы. Спічасты сілуэт ствараюць 2-схільныя шчыты тарцовых фасадаў. У адпаведнасці са стылем у аснову ўсіх праёмаў пакладзена форма паўцыркульнай аркі. Сцены крапаваны аркатурнымі паясамі, нішамі-экседрамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі.
Прастора інтэр’ера 2 радамі слупоў расчлянёна на нефы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі. Над уваходам — галерэя хораў.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads