Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзярэчын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзярэчын)map
Remove ads

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Дзярэчыне Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці, помнік архітэктуры неаготыкі.

Хуткія факты Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 кастрычніка 1913 г. касцёл быў асвечаны ксяндзом легатам віленскага біскупа Браніславам Сароскам. У жніўні 1931 г. была асвечана памятная дошка ў знак пашаны будаўніку святыні кс. Адаму Абрамовічу. З 1928 г. у парафіі працавалі сёстры Святой Сям’і Марыі, а ў 1934 г. быў арганізаваны ІІІ Францішканскі ордэн.

У 1951 г. камуністычныя ўлады зачынілі святыню. Касцёл стаў крамай, а пасля выкарыстання яго ў 1960 г. калгасам быў знішчаны.

14 жніўня 1993 г. ардынарый Гродзенскі бп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў касцёл.

У 2009 г. быў заменены дах на касцёле і ўзмоцнена касцёльная вежа. Летам 2012 г., дзякуючы вернікаў і людзей добрай волі, быў адрамантаваны інтэр’ер касцёла[1][2].

Remove ads

Архітэктура

Інвентарны спіс 1922—1926 гада: « Касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы ў гатычным стылі. Памеры касцёла наступныя: даўжыня 16, шырыня 7 і вышыня 5 сажняў. Вежа — каля 22 сажняў. Касцёл пакрыты чарапіцай, вежа — цынкавай бляхай. На вежы змешчаны жалезны крыж. Звонку касцёл звычайнага цаглянага колеру, ад фундамента на паўметра каменны. Унутры ўвесь касцёл абтынкаваны. Столь драўляная, а пад хорамі, на вежы і ў закрыстыях — цагляная, таксама абтынкаваная. Вокнаў у галоўнай вежы шэсць, у прэзбітэрыуме тры, усе з рознакаляровага шкла. Амбон драўляны. З аднаго і другога боку прэзбітэрыума знаходзяцца дзве закрыстыі, у іх — па тры акна з жалезнымі рамамі. Прэзбітэрыум ад касцёла аддзелены драўлянай балюстрадай. Падлога ў касцёле і адной закрыстыі вырабленая з цэменту, у другой — драўляная. Дзверы на жалезных завесах з унутранымі замкамі. Драўляныя хоры змешчаны на чатырох жалезных рэльсах. На хорах замест аргана знаходзіцца фізгармонь. У званіцы знаходзіцца звон вагой каля 60 пудоў, пад прэзбітэрыем — сігнатурка. З правага боку ад увахода ў касцёл над закрыстыяй — галерэя з трыма вокнамі. У касцёле зроблены галоўны алтар і два бакавых. Над галоўным алтаром размешчаны вялікі абраз Маці Божай Вастрабрамскай. Па баках абразы: Сэрца Езуса ў пазалочанай раме, навокал выкладзены плюшам, Маці Божай Чанстахоўскай, два абразы Маці Божай і св. Юзафа. Над бакавымі алтарамі змешчаны: над адным — абраз Маці Божай Чанстахоўскай, над другім — Сэрца Езуса».

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads