Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Новы Двор)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — драўляны каталіцкі храм у аграгарадку Новы Двор Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Першы касцёл у Новым Двары пабудаваны ў 1480 годзе. Наступны касцёл быў пабудаваны ў 1670 годзе. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1749 годзе.
Арган
Арган у вёсцы Новы Двор з’яўляецца ўнікальным дзякуючы рухаючымся часткам барочных фігур анёлкаў, якія стаяць абапал фасада. Гэта адзіны інструмент у Беларусі з такім эфектам, характэрным для эпохі барока. Анёлы стаяць абапал аргана ў выразных позах захаплення і абуджэння і трымаюць у руцэ звон. На ўзроўні локця адпаведнай рукі анёлка ўстаўлены шарнір, а ззаду прымацаваны рычаг з падпругай. Так, калі за рычаг павярнуць руку са звонам, то падпруга верне яе ў першапачатковы стан. На канцы рычага зроблена пятля, куды прымацоўвалася вяроўка, якая праз ададпаведную адтуліну ў корпусе аргана злучалася з незахаваўшымся механізмам. Акрамя рухаючыхся фігур анёлкаў, фасад аргана аздоблены фігурамі херувімаў і залатым драўляным разбеннем.
У 1910 годзе арган быў грунтоўна перабудаваны Пятром Вайцэховічам. Да старой шафы ззаду быў даданы аб’ём, а ўсё начыненне з кафедрай заменены[1].
- Капліца
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads