Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Старыя Дарогі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Парыжскай камуны.
Remove ads
Гісторыя
Парафія існуе з 1994 года, была пабудавана часовая капліца.
Касцёл пачалі будаваць у 2014 годзе. 13 жніўня 2016 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч заклаў капсулу з каменем са Святой зямлі ў сцяну касцёла[1][2].
5 студзеня 2017 года было завершана ўзвядзенне купала на касцёле[3].
З 2019 года ў касцёле праводзяцца службы[4].
Архітэктура
Пабудаваны з чырвонай цэглы. Праект касцёла распрацаваў салігорскі архітэктар Уладзімір Гаралікоў. Паводле праекта касцёл шырынёй — 12,3 м, даўжынёй — 23,1 м, вышынёй — 21 м[5].
Пробашчы парафіі
- Алексій Рамановіч.
Зноскі
- В Старых Дорогах впервые в истории местечка будет костел(недаступная спасылка)
- Костёл в Старых Дорогах увенчали куполом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2018. Праверана 21 студзеня 2020.
- В Старых Дорогах строят костёл(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2018. Праверана 21 студзеня 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads