Касінка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касі́нка, Касянка, Касуля — рака ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).
Remove ads
Назва
Назва Касінка балцкага паходжання.
Аснова Кас- з цягам часу зведала эвалюцыю ад *Kŭs- праз *Къс-. Яна звязаная з прускім kusis, літоўскім kusulas «камар». Гэтая аснова таксама ў назвах ракі Касня (прыток волжскай Вазузы) на Смаленшчыне на ўсходзе ад Касплі, дзвінскай ракі Каспля[2].
Той жа корань Kus- у літоўская рачной назве Kus-upė[3].
Назва Касінка значыла «Камарыная (рака)». Каля Касінкі — рэчка з пазнейшай назвай-перакладам «Камароўка».
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Шатнева, вусце за 2 км на захад ад вёскі Слабодка, за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Кароўчына. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. На рацэ вадасховішча Кароўчына.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads