Катавіцкая архідыяцэзія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Катавіцкая архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Katovicensis, польск.: Archidiecezja katowicka) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Катавіцы (Польшча).
Remove ads
Гісторыя
Пасля падзелу Верхняй Сілезіі ў 1922 годзе з заснаваннем у 1922 годзе Апостальскай адміністратуры для Польскай Сілезіі ў яе межы ўвайшлі аддзеленыя ад Уроцлаўскай дыяцэзіі верхнесілезскія дэканаты: Дэмбеньскі, Кралеўскагуцкі, Люблінецкі, Міколаўскі, Мыславіцкі, Пахавальскі, Пшчынскі, Тарнаўска-Гурскі, Рудаўскі, Вадзіслаўскі, Жорыўскі. У 1923 годзе кс. Аўгуст Глонд стварыў яшчэ два дэканаты: Катавіцкі і Пекарскі.
28 кастрычніка 1925 года Катавіцкая дыяцэзія была заснавана папам Піем XI і стала суфраганнай часткай Кракаўскай мітраполіі. Складаецца з дзвюх геаграфічна і гістарычна розных частак. Першая — гэта былая тэрыторыя Цешынскага вікарыяту (да канца Першай сусветнай вайны — частка аўстрыйскай Сілезіі), а другая — усходняя частка прускай Верхняй Сілезіі (дэканаты, аддзеленыя ад Уроцлаўскай дыяцэзіі ў 1922 годзе). Межы створанай дыяцэзіі, якая займала 4225 км², супадалі з межамі Сілезскага ваяводства.
Яна была заснавана як архідыяцэзія 25 сакавіка 1992 года папам Янам Паўлам ІІ (ён рэарганізаваў існуючыя дыяцэзіі і касцёльныя правінцыі, у выніку чаго было створана яшчэ 9 касцёльных правінцый). З колькасна вялікай Катавіцкай дыяцэзіі 13 дэканатаў увайшлі ў склад новаўтворанай Глівіцкай дыяцэзіі. Яшчэ 8 дэканатаў увайшлі ў склад новастворанай Бельска-Жывецкай дыяцэзіі.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катавіцкая архідыяцэзія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads