Каталіз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каталіз (грэч. κατάλυσις ад καταλύειν — «разбурэнне») — змяненне скорасці хімічнай рэакцыі ці яе ўзбуджэнне пад уздзеяннем рэчываў (каталізатараў), якія прымаюць удзел у рэакцыі, але не ўваходзяць у склад яе прадуктаў. У залежнасці ад таго, паскараецца ці запавольваецца рэакцыя адрозніваюць каталіз дадатны і адмоўны. Звычайна тэрмін «каталіз» адносяць да працэсу паскарэння рэакцыі. Рэчывы, што запавольваюць хімічную рэакцыю, называюць хімічнымі інгібітарамі. Паскарэнне рэакцыі пад уздзеяннем прадукту рэакцыі ці аднаго з прамежкавых рэчываў называюць аўтакаталізатары.
Адрозніваюць гамагенны каталіз (рэагуючыя рэчывы і каталізатар знаходзяцца ў адной фазе) і гетэрагенны каталіз (кантактавы) (рэагуючыя рэчывы і каталізатар знаходзяцца ў розных фазах і маюць мяжу падзелу). Пры гамагенным каталізе каталізатар рэгенеруецца ў канцы рэакцыі, а скорасць гамагенна-каталітычнай рэакцыі звычайна прапарцыянальная канцэнтрацыі каталізатара. Гетэрагенна-каталітычныя рэакцыі адбываюцца ў некалькі стадый: дыфузія кампанентаў да паверхні каталізатара, адсорбцыя і хімічныя пераўтварэнні на паверхні, дэсорбцыя і адваротная дыфузія прадуктаў рэакцыі, кожная з якіх можа лімітаваць скорасць каталітычнага працэсу. Паводле механізму каталітычныя працэсы падзяляюцца на элеткронныя (радыкальныя), абумоўленыя пераносам электронаў (акісляльна-аднаўляльныя рэакцыі; напрыклад, гідрагенезацыя) і іонныя (кіслотна-асноўныя; напрыклад, крэкінг). Выкарыстоўваюць у хімічнай прамысловасці (адносная доля каталітычных працэсаў складае 80-90 %). Адыгрывае выключную ролю ў жывых арганізмах (біякаталіз).
Remove ads
Літаратура
- Каталіз // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads