Каталіцкія могілкі (Брэст)
Брэст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каталіцкія могілкі, таксама вядомыя як Польскія могілкі — могілкі ў Кіеўскім прадмесці Брэста, месцяцца на рагу вул. Пушкінскай і 2-га Мінскага завулка. Адкрытыя ў сярэдзіне XIX ст., плошча складае 1,8 га.
Remove ads
Гісторыя
Адкрытыя на ўсходняй частцы горада ў сярэдзіне XIX стагоддзя, калі горад Брэст быў перамешчаны ў сувязі з будаўніцтвам крэпасці. Магчыма, дагэтуль тут месціліся старэйшыя могілкі. Праз будаўніцтва чыгункі на Кіеў у 1870 годзе апынуліся на тэрыторыі Кіеўкі. У 1942 годзе частка могілак была знішчана, другі этап знішчэння быў у пасляваенны перыяд. У 1956 годзе могілкі закрылі для новых пахаванняў.
Пахаванні
На могілках каля 3000 магіл. Вылучаецца брацкая магіла салдат польскай арміі, загінулых у Савецка-польскую вайну (1920—1921), капліца. Найстарэйшае надмагілле датавана 1835 годам. На могілкі пахаваны прадстаўнікі мясцовай эліты сярэдзіны XIX — 1-й паловы XX стагоддзя каталіцкага і часам праваслаўнага веравызнання, каталіцкія святары, дзеячы навукі і культуры, простыя гараджане.
Надмагіллі выкананы на высокім мастацкім узроўні і, супроць трышынскіх, маюць некаторыя адметныя рысы, больш скульптур з выявамі анёлаў, Маці Божай, Хрыста, многія помнікі зроблены ў Польшчы. Мастацкае ліццё прадстаўлена помнікамі сталеліцейных заводаў Лангэ, Шміта і Гамана ў Брэсце.
- Выявы надмагілляў
- Магіла Марыі Севэрт
- Выява Хрыста
- Скульптура Хрыста на магіле Людвікі Пахульскай з Шаняўскіх
- Магіла доктара медыцыны Паўла Залеўскага
- Скульптура анёла на надмагіллі
- Магіла палкоўніцы Марыі Міхайлаўны Корсун
- Надмагілле Казіміры Осіпаўны Міхайлавай з крыжам Св. Пятра
- Магілы польскіх вайскоўцаў
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каталіцкія могілкі (Брэст)
- Гарадскія могілкі «Каталіцкія»
- Каталіцкія могілкі (Брэст) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads