Трышынскія могілкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трышынскія могілкіmap
Remove ads

Трышынскія могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя па Маскоўскай вуліцы. Узніклі да 1900 года. Плошча складае 5,7 га[1]. Гісторыка-культурная каштоўнасць мясцовага значэння.

Хуткія факты Трышынскія могілкі, Ахоўны статус ...
Remove ads

Гісторыя

Могілкі былі заснаваны не пазней за XV стагоддзе. Першапачаткова тут хавалі жыхароў суседніх — Трышына, Крушыны, Гузняў і Шпановічаў. Пасля пераносу Брэст-Літоўска ў 1835 годзе за 2 км на ўсход Трышынскія могілкі сталі найбліжэйшымі да горада, і прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій сталі стыхійна хаваць на іх сваіх нябожчыкаў. Аднак пасля адкрыцця рымска-каталіцкага некропаля на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, колькасць каталіцкіх пахаванняў тут рэзка скарацілася, і могілкі сталі праваслаўным[2].

Пастаўлены абеліскі на брацкай магіле савецкіх воінаў, што загінулі ў барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады, на магіле 24 жыхароў Брэста, якія загінулі ў першы дзень Вялікай Айчыннай вайны, і на магіле савецкіх грамадзян, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 19411944 гадах[1].

Thumb
Царква на могілках, пач. XX ст.

Да 1960-х гг. на могілках існавала драўляная Свята-Траецкая царква.

Закрыта для пахаванняў у 1969 годзе[1].

Thumb
Помнік на месцы перапахавання прыкладна 1 000 забітых яўрэяў, вязняў Брэсцкага гета. Іх рэшткі былі знойдзены ў час будаўнічых работ на вул. Куйбышава

80-гадовы плюшч звычайны на Трышынскіх могілках — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння.

Remove ads

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

Thumb
Магіла генерала Аляксандра Гельмерсена
Remove ads

Зноскі

  1. Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
  2. Гісторыя Трышынскіх могілак і канцэпцыя па яго ахове, кансервацыі і добраўпарадкаванню. Віртуальны Брэст (17 сакавіка 2016). Праверана 22 лютага 2021.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads