Катылярыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Катылярыя
Remove ads

Катыля́рыя[1] (Catillaria) — род лішайнікаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Слаявіна ў выглядзе аднароднай корачкі, рэдка ўтварае лопасці, развіваецца на паверхні або паглыблена ў субстрат. Пладовыя целы (апатэцыі) сядзячыя ці паглыблены ў слаявіну. Сумкі булавападобныя ці цыліндрычныя 8(12)-споравыя. Споры бясколерныя, дробныя, авальныя або падоўжаныя да палачкападобных, прамыя ці злёгку выгнутыя, двухклетачныя.

Распаўсюджанне і экалогія

Пашыраны па ўсім Зямным шары. Пасяляюцца на драўняных і камяністых субстратах.

Віды

Вядома каля 300 відаў. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў. Сярод іх[1]:

  • Catillaria nigroclavata (Nyl.) J.Steiner Катылярыя чорна-булавападобная

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads