Сабор Святых Станіслава і Вацлава
каталіцкі храм у Кракаве, Польшча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабор святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве на ўзгорку Вавель — кафедральны сабор Кракаўскай архідыяцэзіі каталіцкай царквы Польшчы.


Remove ads
Гісторыя
На месцы цяперашняга храма раней размяшчаліся два іншыя будынкі: Кафедральны касцёл св. Вацлава (быў пабудаваны ў 1020 і разбураны чэшскім князем Бржэціславам ў 1038) і асвечаны ў 1142 трохнефны касцёл біскупа і святога велікамучаніка Станіслава Шчапаноўскага. Гэты будынак згарэў ў 1305 годзе, засталася толькі крыпта св. Леанарда.
Некалькі гадоў пазней біскуп Нанкер пачаў будаваць трэці, ужо гатычны храм. Паколькі Кракаў заставаўся да 1609 года сталіцай Польшчы, кафедральны сабор служыў адначасова прыдворным храмам, а ў падземных пахавальнях спачываюць каралі Польшчы.
Вавельскі сабор быў у наступных стагоддзях неаднаразова перабудаваны. Вакол будынка былі пабудаваныя капліцы, сярод іх капліца караля Жыгімонта, шэдэўр рэнесанснай архітэктуры, работы італьянскага дойліда Барталамеа Берэцы (1533).
На званіцы Жыгімонта, пабудаванай у XIV стагоддзі як частка ўмацаванняў Вавельскага пагорка, знаходзіцца звон «Зігмунд», самы вядомы са званоў Польшчы, з’яўляецца нацыянальным сімвалам краіны.
Ў 1399 годзе ў архікафедральным саборы была пахавана каралева Польшчы святая Ядзвіга, а ў XVII стагоддзі пабудаваны ў цэнтры сабора маўзалей святога Станіслава Шчапаноўскага.
Remove ads
Вядомыя асобы

У кафедры пахаваныя амаль усе каралі Польшчы ад Уладзіслаў I Лакетка да Станіслава Ляшчынскага (17 каралёў, у тым ліку 2 каралевы), кракаўскія біскупы і іншыя вядомыя дзеячы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads