Юзаф Панятоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Панятоўскі
Remove ads

Юзаф Антон Панятоўскі (польск.: Józef Poniatowski; 7 мая 1763, Вена — 19 кастрычніка 1813) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, князь, генерал-лейтэнант польскай арміі (1792), маршал Францыі (1813).

Хуткія факты Юзаф Панятоўскі, Мянушка ...

Паходзіць з роду Панятоўскіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 3 1780 служыў у аўстрыскай арміі, з 1788 палкоўнік, ад’ютант імператара Іосіфа II. У 1789 пераехаў у Рэч Паспалітую, удзельнічаў у рэарганізацыі польскай арміі, з 1788 камандаваў дывізіяй. У 1792 камандаваў польскай арміяй, якая абараняла ад расійскіх войск лінію Дняпра і Днястра. Пасля бою пад Зелянцамі 18.6.1792 адступіў да Ізяслава, потым вывеў войскі за р. Буг. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку і выехаў у Вену. У час паўстання 1794 вярнуўся, удзельнічаў у абароне Варшавы. Пасля капітуляцыі зноў выехаў у Вену. Адмовіўся ад прапаноў Кацярыны II і Паўла I паступіць на расійскую службу. 3 1798 жыў у сваім маёнтку пад Варшавай. У 1806, калі французскае войска падышло да Варшавы, а прускае пакінула горад, Ю. А. Панятоўскі стаў на чале мясцовай міліцыі і падтрымаў Напалеона. Са снежня 1806 камандаваў адноўленым польскім войскам, са студзеня 1807 ваенны міністр Варшаўскага княства. У час аўстра-французскай вайны 1809 паспяхова дзейнічаў супраць аўстрыйскіх войск у Галіцыі, У 1811 зноў адмовіўся паступіць на расійскую службу. У час паходу Напалеона ў Расію 1812 камандаваў 5-м польскім корпусам «Вялікай арміі». У пачатку кампаніі пераследаваў 2-ю Заходнюю армію і рухаўся праз Гродна, Нясвіж, Ігумен да Магілёва. Удзельнічаў у бітвах пад Смаленскам і Барадзіном. У час адступлення рэшткі корпуса Панятоўскага ўдзельнічалі ў бітвах пад Вязьмай і на р. Бярэзіна. Пасля вываду польскіх войск у Саксонію сфарміраваў 8-ы корпус. У Лейпцыгскай бітве 1813 па даручэнні Напалеона, які ў час гэтай бітвы ўзвёў Ю. А. Панятоўскага ў маршалы, прыкрываў адыход французскіх войск. У час пераправы праз раку Эльстэр быў цяжка паранены і патануў.

У 1814 прах Ю. А. Панятоўскага перанесены ў Варшаву, у 1819 перапахаваны ў Кракаве на Вавелі. У 1826—32 зроблены помнік Ю. А. Панятоўскага (скульптар Б. Торвалвдсен), які з 1840 знаходзіўся ў Гомелі перад палацам І. Ф. Паскевіча, з 1922 — у Варшаве.

Remove ads

Зноскі

1. Józef Antoni Poniatowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Jozef Antoni Poniatowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Понятовский Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118792822 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads