Кафедра Святой Альжбеты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́федра Свято́й Альжбе́ты (славацк.: Dóm svätej Alžbety, венг.: Szent Erzsébet-székesegyház) — гатычная кафедра ў Кошыцах, якая з’яўляецца найбуйнейшай у Славакіі царквой і адной з самых усходніх гатычных кафедраў Еўропы[2].
Запіс існавання горада, датаваны 1230 годам, звязаны з існаваннем царквы. Працэс пераўтварэння паселішча з сельскае грамады знайшоў сваё адлюстраванне ў кафедры. Паводле гістарычных і археалагічных крыніц, сучасная кафедра будавалася ў перыяд з 1378 па 1508 гады на месцы ранейшай царквы, таксама асвечанай імем Святой Альжбетай Венгерскай. Паводле дакументаў XIII стагоддзя, біскуп Эгера Андрэй II вылучыў кошыцкую парафію ў асобную юрысдыкцыю[3].
У Сярэднявеччы царква некалькі разоў перажывала пажары, у XIX стагоддзі былі праведзены буйныя рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам вядомага венгерскага архітэктара Імрэ Штайндля, прызнанага эксперта па готыцы. Асноўныя рэстаўрацыйныя работы былі скончаны да 1904 года, але рэстаўрацыя крыпты і паўночнага парталу працягвалася да 2009 года. У 1906 годзе ў крыпце кафедры былі перапахаваны рэшткі Ферэнца II Ракацы.
Remove ads
Зноскі
- Registr nemovitých národních kulturních památek Праверана 26 сакавіка 2022.
- «St. Elizabeth Cathedral». Visit Kosice.
- «Historia». Dom Rimkat.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads