Кошыцы
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кошыцы (славацк.: Košice, ням.: Kaschau, венг.: Kassa) — другі па велічыні горад Славакіі, адміністрацыйны цэнтр Кошыцкага края, знаходзіцца на рацэ Горнад, каля самай мяжы з Венгрыяй.
Кошыцы з’яўляюцца важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славакіі. Тут размешчаны другі па велічыні ўніверсітэт краіны, а таксама маюцца мноства музеяў, выставачных галерэй і тэатраў. У горадзе размяшчаецца металургічны камбінат U. S. Steel Košice, які з’яўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгуначную сетку і міжнародны аэрапорт.
Remove ads
Гісторыя
Першы раз Кошыцы згадваюцца ў 1230 годзе. Пачынаючы з XIV стагоддзя горад становіцца другім па значнасці горадам Славакіі, якая на той момант уваходзіла ў Венгерскае каралеўства. У XV стагоддзі Кошыцы часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVII—XVIII стагоддзях Кошыцы становяцца цэнтрам паўстанняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Ферэнца Ракацы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўніверсітэт. У 1919 годзе ў Кошыцах была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 1938—1944 гадах горад быў акупаваны Венгрыяй.
Remove ads
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Бела Ілеш (1895—1974) — венгерскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Кошыцах.
Гарады-пабрацімы
 Аксарай, Турцыя Аксарай, Турцыя
 Арадзя, Румынія Арадзя, Румынія
 Будапешт, Венгрыя Будапешт, Венгрыя
 Бурса, Турцыя Бурса, Турцыя
 Буэнас-Айрэс, Аргенціна Буэнас-Айрэс, Аргенціна
 Верона, Італія (1992)[5] Верона, Італія (1992)[5]
 Вуперталь, Германія (1980)[6] Вуперталь, Германія (1980)[6]
 Высаке-Татры[d], Славакія Высаке-Татры[d], Славакія
 Жэшаў, Польшча Жэшаў, Польшча
 Катавіцы, Польшча Катавіцы, Польшча
 Котбус, Германія Котбус, Германія
 Кросна, Польшча Кросна, Польшча
 Крывы Рог, Украіна (2017)[7] Крывы Рог, Украіна (2017)[7]
 Ліён, Францыя Ліён, Францыя
 Мабіл, ЗША Мабіл, ЗША
 Мішкальц, Венгрыя Мішкальц, Венгрыя
 Ніш, Сербія Ніш, Сербія
 Острава, Чэхія Острава, Чэхія
 Пафас, Кіпр Пафас, Кіпр
 Плоўдзіў, Балгарыя[8] Плоўдзіў, Балгарыя[8]
 Раахэ, Фінляндыя Раахэ, Фінляндыя
 Санкт-Пецярбург, Расія (1995)[9][10] Санкт-Пецярбург, Расія (1995)[9][10]
 Ужгарад, Украіна Ужгарад, Украіна
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- (unspecified title) — ISBN 80-85174-57-X
- Vlastivedný slovník obcí na Slovensku / пад рэд. M. Kropilák — Bratislava: VEDA, vydavateľstvo Slovenskej akadémie vied, 1978. — Т. 2.
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - SR-oblasť-kraj-okres, m-v (ročne) [om7102rr] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7102rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads


























