Каханак Вялікай Мядзведзіцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Каха́нак Вялі́кай Мядзве́дзіцы» (польск.: Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy) — раман Сяргея Пясецкага, напісаны ў 1935 годзе і апублікаваны ў 1937 годзе. Апісвае рэаліі польска-савецкага памежжа ў 1-й палове 1920-х гадоў. Твор заснаваны на біяграфіі аўтара, які таксама займаўся памежным гандлем.
Remove ads
Змест
Цэнтр дзеяння — мястэчка Ракаў, размешчанае тады на польска-савецкай мяжы, «за 33 вярсты ад Мінска». Апавядальнік рамана — Уладэк Лабровіч, які паходзіць з Віленскага ваяводства, дзе не змог знайсці працу, прыязджае ў Ракаў на запрашэнне былога ваеннага сябра, цяпер «машыніста» (кіраўніка кантрабандыстаў) Юзафа Трафіды, і атрымлівае з ім месца для жыцця і магчымасць зарабляць на кантрабандзе, чаго збольшага ніхто там не цураўся.
Галоўны герой перажывае шэраг прыгодаў. Ён схоплены і зняволены бальшавікамі, уцёк з цягніка, які вёз яго ў ссылку. Хлусліва абвінавачаны і арыштаваны польскай паліцыяй, уцёк і ад яе, хаваўся. Змены ў групе, з якой герой ходзіць за мяжу, страта сяброў, замах на яго жыццё. Блакада мяжы разам з яго супольнікамі. Пасля страты ўсіх супольнікаў, страты ўсіх сяброў ён пакідае мяжу. Аднак ён усё яшчэ застаецца паблізу мяжы, якую добра ведае.
Remove ads
Беларускія выданні
- Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзведзіцы. — Віктар Хурсік, 2009. — 352 с. — ISBN 978-985-6888-11-6. (пераклад з польскай мовы Фелікса Янушкевіча)[1]
- Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзведзіцы. — Регистр, 2019. — 400 с. — ISBN 978-985-7215-02-7.[2] (пераклад Г. А. Бенкевіча)[3]
- Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзведзіцы. — Логвінаў, 2020. — 402 с. — ISBN 978-609-8213-76-8. (пераклад Марыі Пушкінай)[4]
Remove ads
У культуры
- У 2017 годзе Піт Паўлаў выдаў самотнік «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», якая мусіла ўвайсці ў яго сольны альбом «Зброя.Золата.Кабеты»[5].
Гл. таксама
Зноскі
- Каханак Вялікай Мядзведзіцы | OneBook.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 6 лютага 2021.
- ПРАЙСЦІ МЯЖУ ЗА 3 ХВІЛІНЫ. ПЕРШЫ СІНГЛ З РОК-ТРЫЛЕРУ ПІТА ПАЎЛАВА (ПРЭМ’ЕРА) (беларуская мова) // Tuzin.fm. — 09.03.2017. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads