Піт Паўлаў
беларускі музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піт Па́ўлаў, поўнае імя Пётр Паўлаў (нар. 7 лістапада 1966, Слуцк) — беларускі музыкант, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, GARADzKIJA[1], PAPARAĆ, Pit Pawlaw.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і вайсковага ўрача і медыцынскай сястры. Дзяцінствам жыў Германіі, дзе бацькі служылі ў складзе Групы савецкіх войск у Германіі, вучыўся ў школе, займаўся спортам — плаваннем, грэка-рымскай барацьбой. Скончыў МРТІ. Служыў у паветрана-дэсантных войсках УС СССР.
З 1994 года — гітарыст гурта «N.R.M.», пасля зыходу з калектыву Лявона Вольскага — вакаліст гурта. Заснавальнік і лідар гуртоў «GARADzKIJA» і «Pete-Paff». У 1999—2005 гадах — удзельнік гурта KRIWI. Стваральнік і кіраўнік ініцыятывы «ЖывыГукOn-line». Грае канцэрты з гуртом Pit Pawlaw.
Актыўна ўдзельнічаў ў пратэстах 2020 года ў Беларусі. Граў перад страйкоўцамі на фабрыках і падчас шэсцяў. Быў адным са стваральнікаў ініцыятывы «Дваравыя канцэрты». Граў болей за сто разоў у мінскіх дварах. Граў разам з гуртом і сольна шмат дабрачынных інтэрнэт канцэртаў у падтрымку палітычных зняволеных.
На сваім YouTube-канале пачаў весці праграму "Як граць гэтую песню", каб падтрымаць музыкаў і навучыць людзей граць песні пратэсту.
На сваім YouTube-канале пачаў весці цыкл праграм PAMIEŽŽA
У 2022 годзе рэлакаваўся ў Варшаву.
Выступаў з канцэртамі разам з гуртамі і сольна ў Кілі (Германія), Стакгольме (Швецыя), Таліне (Эстонія), Рызе (Латвія), Вільні (Літва), Тбілісі, Батумі (Грузія), Капенгагене (Данія), Гаазе (Нідэрланды), Лімасоле (Кіпр)
У 2022 годзе выдаў альбом Pit Pawlaw — Zbroja. Zołata. Kabiety (Зброя. Золата. Кабеты).
Remove ads
Творчы шлях
- студэнцкі гурт «Испорченный понедельник» на базе Мінскага тэхналагічнага інстытута (1983—1985)
- у войску — стваральнік і кіраўнік ВІА «Голубые береты» (1985—1987, але не аднайменны цяперашні гурт)
- гітарыст рок-гурта «Poltergeist» (1990—1992)
- гітарыст гурта «Мроя» (1993—1994)
- гітарыст гурта «N.R.M.» (з 1994)
- гітарыст і вакаліст гурта «N.R.M.» (з 2007)
- гітара, домра, мандаліна — гурт KRIWI (1999—2005)
- стварэнне гурта «GARADzKIJA» (з 2003)
- стварэнне гурта «Pete-Paff» (з 2003)
Remove ads
Удзел у праектах
Дыскаграфія
- N.R.M. — ŁaŁaŁaŁa (1995)
- N.R.M. — Одзірыдзідзіна (1996)
- N.R.M. — Пашпарт Грамадзяніна N.R.M. (1998)
- N.R.M. — Тры Чарапахі (2020)
- N.R.M. — Дом Культуры (2002)
- N.R.M. — 06 (2007)
- N.R.M. — Д. П. Б. Ч. (2013)
- Народны Альбом (1997)
- Сьвяты Вечар (1999)
- Я нарадзіўся тут (2000)
- Personal Depeche (2003)
- KRIWI За туманам… (1998)
- KRIWI Людзям Live (1999)
- KRIWI Minsk-Berlin (2002)
- PAPARAĆ Pete-Paff - Pahłybleńnie (2003)
- Pit Pawlaw — GARADzKIJA (2003)
- Pit Pawlaw — Zbroja. Zołata. Kabiety. (2022)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads