Кацямятка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацямятка
Remove ads

Кацямятка[1][2] (Népeta) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Большасць відаў — травяністыя шматгадовыя расліны, некаторыя — аднагадовыя. Сцябло прамое. Лісце ад зялёнага да шаравата-зялёнага, супраціўнае, простае, суцэльнае, зубчастае па краі.

Кветкі ў мутоўчатых суквеццях; вяночкі звычайна не больш за 10 мм даўжыні, белыя або сінія, радзей ружовыя ці бэзавыя. Чашачка трубчастая або цыліндрычная. Тычынак 4. Плод — чатырохарэшак.

Распаўсюджанне

Большая частка відаў расце ў Еўропе, Азіі і Афрыцы, некаторыя віды сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі — 1 дзікарослы від — кацямятка каціная або Каціная мята (Nepeta cataria).

Гаспадарчае значэнне

Многія з відаў — эфіраалейныя, лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Кацямятка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 193.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads