Кацярына Васілеўна Пятрова

вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кацярына Васілеўна Пятро́ва[2] (21 лістапада 1904 — 26 студзеня 1985) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1956), прафесар (1958).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Алатыр (адміністрацыйны цэнтр Алатырскага раёна Чувашыі). У 1929 годзе скончыла Казанскі фармацэўтычны тэхнікум і працавала загадчыкам аптэкай[3] Казанскага ветэрынарнага інстытута. У 1934 годзе скончыла Казанскі ветэрынарны інстытут. Працавала ў ім у 1935—1937 і 1938—1940 гадах асістэнтам кафедры фармакалогіі[4]. У 1937—1938 і 1940—1941 гадах на кафедры фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута[4]. З 1941 года К. В. Пятрова працавала ветэрынарным урачом у калгасе, у 1944—1946 гадах — дацэнт кафедры фармакалогіі Куйбышаўскага медыцынскага інстытута[4]. У 1946—1973 гадах на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па фармакалогіі і таксікалогіі лекавых рэчываў, больш за 60 артыкулаў. Пад кіраўніцтвам К. В. Пятровай падрыхтаваны 4 кандыдацкіх і адна доктарская дысертацыі[3].

Сярод апублікаванага:

  • Влияние тиаргена на организм при лечнии бабизелиеллоза крупного рогатого скота // Ветеринария, 1953, № 9;
  • Форамокология гемоспоридина и его применение при бабизиеллозе крупного рогатого скота // Пртозойные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1955.

На працягу 12 гадоў абіралася дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета народных дэпутатаў[3].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads