Кацярына Васільеўна Замешына-Уладамірская
беларуская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Васільеўна Замешына-Уладамірская (народжаная Азбукіна, у першым шлюбе Замешына; 1888, Бабруйск — 14 ліпеня 1970) — беларуская тэатральная актрыса і танцоўшчыца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Бабруйску. Паходзіла з сям’і спадчыннага двараніна, калежскага асэсара Васіля Мікалаевіча Азбукіна (1857-?), абавязковага члена па сялянскіх справах. Яе родным братам быў Мікалай Васільевіч Азбукін.
Да рэвалюцыі выкладала ў адной з бабруйскіх жаночых гімназій, сярод яе іншых вучаніц была Наталля Іванаўна Чакалінская, будучая вучоная-батанік[3].
У пачатку 1930-х гадоў бацька і брат К. Замешынай-Уладамірскай былі арыштаваныя і дамоў ужо не вярнуліся.
У 1936 годзе кіравала самадзейным лялечным тэатрам пры Палацы піянераў і школьнікаў у Мінску. Яна была дырэктарам і мастаком-афарміцелем лялечных паказаў[4].
Remove ads
Сям’я
- першы муж Замешын, не вярнуўся з Грамадзянскай вайны
- другі муж Уладзімір Малейка (Уладамірскі) — беларускі акцёр
- сын Барыс Уладзіміравіч Уладамірскі — акцёр, ажаніўся з актрысай Галінай Іванаўнай Уладамірскай , дачкой вучонай-дэндролага Наталлі Іванаўны Чакалінскай
- унук Аляксандр Барысавіч Уладамірскі — акцёр, ажаніўся з актрысай Аленай Мікалаеўнай Пастрэвіч .
- сын Барыс Уладзіміравіч Уладамірскі — акцёр, ажаніўся з актрысай Галінай Іванаўнай Уладамірскай , дачкой вучонай-дэндролага Наталлі Іванаўны Чакалінскай
Remove ads
Прафесійная дзейнасць
У 1920-21 была актрысай Другога Чырвонаармейскага паказальнага тэатра пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронту.
Пазней працавала ў Купалаўскім тэатры.
Фільмаграфія
- 1960 — 1961 — «Першыя выпрабаванні» — бабка Параска[5]
Спадчына
Творчыя дакументы К. Замешынай-Уладамірскай: фатаграфіі ў ролях і сцэнах са спектакляў, згуляных у Бабруйскім гарнізонным тэатры, у БДТ і БДТ-1, яе фатаграфіі часткова захоўваюцца ў БДАМЛіМ у ф. 229[6][7].
Зноскі
- Ярмалінская В. М. Сцэнаграфія як феномен тэатральнага мастацтва Беларусі XX — пачатку XXI ст.(недаступная спасылка) : аўтарэферат на саісканне вучонай ступені доктара мастацтвазнаўства : спецыяльнасць 17.00.01 Тэатральнае мастацтва / Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
- ЕКАТЕРИНА ЗАМЕШИНА (руск.)
- Ф. 229(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021. Праверана 4 лютага 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads