Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская
Remove ads

Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская (дзявочае: Вярыга; 21 студзеня (3 лютага) 1844, Чарнігаўская губерня — 12 верасня 1934, Чэхаславакія) — публіцыстка, мемуарыстка, рэвалюцыянерка-народніца, адна са стваральнікаў і лідараў партыі эсэраў.

Хуткія факты Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1844 годзе ў Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

З 1873 года член «Кіеўскай камуны» — гуртка удзельнікаў «хаджэння ў народ». У маёнтку Гараны Полацкага павета, што належаў стрыечнай сястры І. Вярыга (Філіп), арганізавала пункт збору прапагандыстаў. Летам 1874 года «хадзіла ў народ»: у Херсонскую і Падольскую губерні, дзе ў верасні арыштавана.

Пасля 3-гадовага зняволення засуджана па «працэсе 193-х» да 5 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбывала ў Забайкаллі, адкуль беспаспяхова спрабавала ўцячы. У 1896 годзе вызвалена па амністыі.

У канцы 1890-х г. жыла ў Мінску. Арганізавала перапраўку з-за мяжы нелегальнай літаратуры. Разам з А. В. Бонч-Асмалоўскім, Р. А. Гершуні і інш. удзельнічала ў стварэнні Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, у 1898—1899 гадах некалькі месяцаў жыла у ягоным маёнтку Блонь[5].

Восенню 1901 года ўдзельнічала ў стварэнні Баявой арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1902 — Сялянскага саюза партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1903 годзе эмігрыравала ў Швейцарыю.

З 1905 года вярнулася ў Расію, была адным з лідараў правага крыла эсэраў. У рэвалюцыйным руху стала вядома як «бабуля рускай рэвалюцыі».

Арыштавана ў 1907 годзе, пасля 2-гадовага зняволення саслана ў Сібір.

Вызвалена Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Падтрымлівала Часовы ўрад. Непрыхільна сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю.

У 1919 годзе эмігрыравала ў ЗША. У 1924 пераехала ў Чэхаславакію, дзе і памерла ў 1934 годзе.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads