Кацярына Анатолеўна Карстэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Анатолеўна Карстэн
Remove ads

Кацярына Анатолеўна Карстэн (па нараджэнні Хадатовіч; 2 чэрвеня 1972, в. Асечана, Крупскі раён Мінскай вобласці[4]) — савецкая і беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні. Першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў алімпійскай камандзе Рэспублікі Беларусь (1996, 2000); шасціразовая чэмпіёнка свету (1997, 1999, 2005—2007, 2009) у веславанні ў лодцы-адзіночцы. Заслужаны майстар спорту СССР (1992). Першы поўны кавалер ордэна Айчыны (2008).

Хуткія факты Кацярына Карстэн, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Спартыўная кар’ера

Выступаючы за Аб’яднаную каманду на Летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне, Карстэн атрымала бронзавы медаль.

Выступаючы за Беларусь, Карстэн атрымала па залатым медалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце і 2000 года ў Сіднеі. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах яна атрымала срэбны медаль і на Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне — бронзавы.

Чэмпіёнка свету 2009. Прызнана лепшай спартсменкай года Беларусі.

Remove ads

Сямейнае жыццё

У 1998 годзе Кацярына Хадатовіч выйшла замуж за нямецкага бізнесмена Вільфрыда Карстэна і ўзяла яго прозвішча. Карстэны жывуць у Германіі, маюць дачку Аляксандру.

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6].

Зноскі

  1. Karsten Ekaterina Праверана 8 сакавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21008628'></a>
  2. Yekaterina Khodatovich-Karsten // Yekaterina Khodotovich-Karsten Праверана 31 студзеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18002875'></a>
  3. Olympedia — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads