Кацярына Мікалаеўна Кобра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Мікалаеўна Кобра
Remove ads

Кацярына Кобра (Кацярына Мікалаеўна Кобра; польск.: Katarzyna Kobro; руск.: Екатерина Николаевна Кобро; 26 студзеня 1898, Масква — 21 лютага 1951, Лодзь) — руская і польская авангардная скульптарка, прадстаўнік авангарднага мастацтва, жонка Уладзіслава Страмінскага. Звязаная з Вілейкай.

Хуткія факты Кацярына Мікалаеўна Кобра, Імя пры нараджэнні ...
Thumb
Магіла Кацярыны Кобры-Страмінскай і яе дачкі Нікі Страмінскай на праваслаўнай частцы могілак «Долы» у Лодзі, 21 мая 2007 года
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Маскве. Матка Яўгенія Разанава, бацька Мікалай фон Кобра. Яе адзінай дачкой была Ніка Страмінская (пам. у 2001), доктар-псіхіятр і пісьменніца, прапагандыст мастацтва сваіх бацькоў. Была ў ліку сузаснавальнікаў групы мастакоў «Blok», «Praesens» і «a.r.». «a.r.» («awangarda rheczywista» або «сапраўдны авангард») 1929. Апошняе скарачэнне перадаецца часам як «artyści rewolucyjni» ці «рэвалюцыйныя мастакі». Дачка Кобры і Страмінскага Ніка Страмінская сцвярджае аб памылковасці такой расшыфроўкі[6]. «Artyści rewolucyjni» — рэвалюцыйныя артысты.

Перавярнула ўспрыманне скульптуры. Адмовілася ад успрыняцца скульптуры як цвёрдага рэчава, каменя. Пад уплывам канструктывізму адрынула індывідуалізм, суб’ектывізм і імпрэсіянізм у мастацтве, сцвярджала, што іх месца займае аб’ектывізм формы. Галоўным пунктам канцэпцыі Кобры ёсць паняцце бясконцасці прасторы. Адначасова з гэтым вынікае адмаўленне ад кампазіцыйнага цэнтру, нібыта кожны пункт скульптуры аднолькава важны.

Ад верасня 1939 года да мая 1940 года, хаваючыся ад вайны, жыла разам з сям’ёй у Вілейцы.

У 2009 «Тэатр Тэлевізіі» (Польшча) паставіў п’есу «Сляды выяў», у якой паказанае прыватнае жыццё Кацярыны Кобры і Уладзіслава Страмінскага[7].

Remove ads

Памяць

Пахаваная ў Лодзі ў праваслаўнай частцы могілак «Долы». Большасць яе прац знаходзіцца ў Музеі мастацтва ў Лодзі. Ад 2001 у Польшчы існуе мастацкая прэмія імя Кацярыны Кобры.

Зноскі

1. Katarzyna Kobro

2. Mikina E. Katarzyna Kobro // Kobro, Katarzyna // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T047075

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

4. Katarzyna Kobro // Brockhaus Enzyklopädie

5. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.

6. Strzemińska N. Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, (1986) (польск.) ISBN 83-7046-017-8

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads