Кацярына Паўлаўна Мандэр

вучоны ў галіне геалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кацярына Паўлаўна Ма́ндэр[1] (28 лютага 1933[1] — 10 красавіка 1979[1]) — беларускі геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1972).

Хуткія факты Кацярына Паўлаўна Мандэр, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася у гарадскім пасёлку Касцянтыніўка (Краснакуцкі раён, Харкаўская вобласць Украіны). У 1955 годзе скончыла Кіеўскі ўніверсітэт. З 1955 года на пасадах геолага, начальніка геалагічнай партыі ў Белгалоўгеалогіі. З 1960 года інжынер, старэйшы навуковы супрацоўнік ў Інстытуце геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць

Займалася пытаннямі геалогіі чацвярцічнага перыяду, палеагеаграфіі, палеагеамарфалогіі тэрыторыі БССР. Прымала ўдзел у стварэнні стратыграфічнай схемы антрапагеннага перыяду, палеагеаграфічных карт па Беларусі.

Сярод апублікаванага:

  • Антропогеновые отложения и развитие рельефа Белоруссии: Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата геолого-минералогических наук. (120) / АН БССР. Отд-ние хим. и геол. наук. Объедин. совет лаб. геохим. проблем АН БССР и Белорус. науч.-исслед. геол.-развед. ин-та упр. геологии при СМ БССР. — Минск: [б. и.], 1972. — 24 с., 5 л. схем.
  • Антропогеновые отложения и развитие рельефа Белоруссии. К IX конгессу INQUA / Екатерина Павловна Мандер. — Минск : Наука и техника, 1973. — 124 с.: ил. — Библиогр.: с.115-123 .
Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads