Кацярына Рыгораўна Кірыенка

Беларускі навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Рыгораўна Кірыенка
Remove ads

Кацярына Рыгораўна Кірыенка (8 верасня 1940, Казлоўшчына27 снежня 2020, Мінск) — беларускі навуковец, эканаміст і географ, педагог, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1964 годзе. Працавала настаўнікам у Капыльскім раёне Мінскай вобласці, у 1966-1970 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным музеі. У 1980 годзе таксама скончыла аспірантуру. З 1970 па 1987 год працавала малодшым навуковым супрацоўнікам, затым — старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларускай ССР. З 1987 года працавала на пасадзе дацэнта кафедры эканамічнай геаграфіі Мінскага педагагічнага інстытута. Затым больш за 10 гадоў займала пасаду загадчыка кафедры міжнароднага турызму, кафедры эканомікі і турызму Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці. Апошнія гады працавала на пасадзе прафесара кафедры эканомікі і кіраваняя Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

За перыяд з 1977 па 2020 гады апублікавала больш за 120 навуковых публікацый і кніжных выданняў па пытаннях эканомікі, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл, з якіх большая частка прысвечана праблемам эканомікі турыстычнай індустрыі, устойлівага развіцця турызму, арганізацыі і кіравання турызмам, праблемам фарміравання канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, рэгіянальнай эканоміцы і інш. Выступала на міжнародных, рэспубліканскіх навукова-практычных семінарах і канферэнцыях. Мела сертыфікат Сусветнай турыстычнай арганізацыі (UNWTO).

Remove ads

Асноўныя выданні

  • Водныя рэсурсы — фактар размяшчэння прамысловасці (1981)
  • Эканамічная і сацыяльная геаграфія Рэспублікі Беларусь (1993)
  • Сацыяльна-эканамічная геаграфія Рэспублікі Беларусь (1997)
  • Сацыяльна-эканамічная геаграфія Рэспублікі Беларусь (2005)

Узнагароды і прэміі

Літаратура і крыніцы

  • Кірыенка Кацярына Рыгораўна // Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік / А. М. Пяткевіч. – Гродна, 2000. – С. 148—149.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads