Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці

вышэйшая навучальная установа From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасціmap
Remove ads

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД) — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў 1992—2024 гадах у Мінску.

Хуткія факты Установа адукацыі "Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці" (УА "ІПД"), Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1992 годзе рашэннем савета народных дэпутатаў Ленінскага раёна Мінска (пратакол № 14 ад 14.07.1992), ініцыятывай акадэміка Сяргея Сяргеевіча Атаева[1]. У 2004 годзе ВНУ атрымала назву «Прыватная ўстанова адукацыі „Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці“».

Да 2011 года Інстытут займаў два будынкі: акрамя асноўнага на вул. Серафімовіча, 11, заняткі праводзіліся на вул. Пляханава, 8. З 2011 года ўстанова месціцца толькі ў будынку па вул. Серафімовіча каля самай станцыі метро «Пралетарская».

З 2014 года Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці з’яўляецца афіцыйным цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва і зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у якасці базавага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва (пасведчанне № 45 ад 30 лістапада 2014 года).

З 2015 года ІПД дае студэнтам дзённага аддзялення месцы ў інтэрнатах, якія знаходзяцца ў арандаваных памяшканнях на вул. Серафімовіча, 8а, Судмаліса 7 (інтэрнат БДПУ) і некалькіх іншых месцах Мінска.

Інстытут мае ліцэнзіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй першай ступені (бакалаўрыят) па спецыяльнасцях: «Сучасныя замежныя мовы», «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам», «Бізнес-адміністраванне», «Эканоміка і кіраванне турыстычнай індустрыяй», «Камерцыйная дзейнасць», «Маркетынг», «Турызм і гасціннасць». Максімальна магчымая колькасць студэнтаў вочнай (дзённай) формы навучання, вызначаная міністэрствам для інстытута, складае 750 чалавек, завочнай формы навучання — 2000 чалавек.

У пастанове калегіі Мінадукацыі РБ № 1 ад 19.01.2024 было адзначана: «У шэрагу ўстаноў адукацыі прыватнай формы ўласнасці не забяспечваюцца неабходныя ўмовы дзейнасці моладзевых грамадскіх аб’яднанняў», — сярод гэтых устаноў згаданы ІПД[2].

Заснавальнікі і кіраўніцтва інстытута прынялі рашэнне спыніць адукацыйную дзейнасць з 1 верасня 2024 года. Рашэнне было апублікавана 24 чэрвеня 2024 года[3]. Прыём абітурыентаў быў спынены, студэнты другога і старэйшых курсаў пераведзены ў іншыя ВНУ (БДЭУ, МДЛУ і іншыя)[4]. Агулам было пераведзена каля 500 студэнтаў[5].

Remove ads

Вядомыя асобы ІПД

Выданні ІПД

  • Весці Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці, навукова-практычны часопіс, які публікуецца ў чэрвені і снежні кожнага года;
  • Студэнцкая газета «World of Wisdom»[8], выдаецца як альманах;
  • Зборнік навуковых артыкулаў «Эканоміка і прадпрымальніцтва» [9], выдаецца штогод.

Цікавыя факты

  • Студэнты ІПД прымалі ўдзел у стварэнні зборніка дакументаў па гісторыі ЗША ў беларускім перакладзе[10].

Крытыка і водгукі

У 2009 годзе шэраг студэнтаў Інстытута правялі анлайн дыскусію УКантакце пра тое, што ім падабаецца і не падабаецца ў ІПД[11]. У асноўным крытыкаваліся тэхнічныя нязручнасці: марудны інтэрнэт, праблемы з ліфтам. Адносіны да супрацоўнікаў і студэнтаў былі неадназначнымі і месцамі суб’ектыўнымі.

31 кастрычніка 2013 года рэктар Інстытута Віктар Цыбоўскі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[12]. Акрамя гэтага, уласна Інстытут мае шэраг ліцэнзій і сертыфікатаў, якія сведчаць пра адпаведнасць дзейнасці ВНУ дзяржаўным стандартам Беларусі.

З іншага боку ў Сеціве кіраўніцтва Інстытута крытыкуецца за аўтарытарны падыход да выкладчыкаў[13].

Remove ads

Зноскі

  1. История Института Архівавана 10 красавіка 2015. // Официальный сайт ИПД
  2. Пастанова калегіі Міністэрства адукацыі РБ ад 19.01.2024 № 1, с. 2
  3. Паводле даных яго старонак у сацыяльных сетках
  4. Зборнік Архівавана 8 красавіка 2015.
  5. Архівавана 1 ліпеня 2014.
  6. Тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 г. // Блог Андрэя Берастоўскага
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads