Казлоўшчынскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казло́ўшчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — вёска (з 1958 года гарадскі пасёлак) Казлоўшчына.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года раён быў падзелены на 11 сельсаветаў: Вішаўскі, Дзераўноўскі, Казлоўшчынскі, Малдавіцкі, Мяляхавіцкі, Навасёлкаўскі, Падвялікаўскі, Піронімскі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Яварскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вішаўскі, Малдавіцкі і Яварскі сельсаветы, утвораны Гярбелевіцкі сельсавет[1]. 30 жніўня 1957 года Піронімскі сельсавет перайменаваны ў Войневіцкі. 28 чэрвеня 1958 года вёска Казлоўшчына атрымала статус гарадскога пасёлка, Казлоўшчынскі сельсавет скасаваны.
20 студзеня 1960 года раён скасаваны. Гарадскі пасёлак Казлоўшчына, Гярбелевіцкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Раготнаўскі, Рудаяварскі сельсаветы былі перададзены ў Дзятлаўскі раён; Войневіцкі, Дзераўноўскі, Навасёлкаўскі — у Слонімскі раён.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads