Кацярына Уладзіміраўна Белановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кацярына Уладзіміраўна Белановіч (у дзявоцтве Арцю́х; 14 студзеня 1991, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на 400 м з бар'ерамі. Майстар спорту Беларусі. Чэмпіён Беларусі па лёгкай атлетыцы 2014 года. Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі эстафеце 4×400 метраў.

Хуткія факты Кацярына Белановіч, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

У лютым 2010 года БФЛА адхіліла Кацярыну Арцюх ад спаборніцтваў на тры месяцы за ўжыванне кленбутэролу, выяўлена ў пробе, якая была ўзята на юніёрскім чэмпіянаце краіны ў Магілёве.

8 кастрычніка 2010 года Выканкам БФЛА дыскваліфікаваў Кацярыну Арцюх тэрмінам на два гады — з 12 жніўня 2010 года па 12 жніўня 2012 года за парушэнне антыдопінгавых правіл ІААФ. У допінг-пробе, якую яна здала 24 ліпеня пасля выйгранага ёю фінальнага забегу на 400 м з бар'ерамі на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Монктане (Канада), былі выяўлены сляды забароненага прэпарата метэналону. Вынік Арцюх 56,16 быў ануляваны, а залаты медаль перададзена расіянцы Веры Рудаковай, якая прыбегла другой з часам 57,16[2].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняла 5 месца ў бегу на 400 метраў з бар'ерамі з вынікам 55.82 сек[3].

На чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на дыстанцыі 400 м метраў паказала другі вынік, саступіўшы толькі вопытнай Ілоне Вусовіч. У складзе каманды Брэсцкай вобласці разам з Вікторыяй Шыманскай, Алесяй Дабравіцкай і Аленай Кіевіч перамагла ў эстафеце 4×400 м[4].

На маладзёжных лёгкаатлетычных спаборніцтвах Drużynowe Mistrzostwa Polski, якія праходзілі ў Варшаве, Кацярына Белановіч у забегу на 400 метраў з бар'ерамі прыйшла другой з вынікам 55,59 секунды, што дазволіла спартсменцы выканаць кваліфікацыйны нарматыў на летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра[5].

Remove ads

Дасягненні

Больш інфармацыі Год, Спаборніцтва ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads