Кацярына Эдуардаўна Міронава

актрыса тэатра From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кацярына Эдуардаўна Міро́нава[1] (18 лістапада 1883, Орша — 15 студзеня 1946) — беларуская актрыса тэатра.

Хуткія факты Кацярына Эдуардаўна Міронава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Творчую дзейнасць пачала ў 1898 годзе на аматарскай сцэне ў Оршы. Працавала ў трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, з 1920 года ў тэатры імя Я. Купалы (БДТ-1). Адначасова ў 1920—1921 гадах актрыса і рэжысёр Другога паказальнага тэатра[1].

Творчасць

Вобразы, створаныя К. Э. Міронавай, вызначаліся лірызмам, дакладнасцю і выразнасцю сцэнічнага малюнка, эмацыянальнасцю, адчуваннем індывідуальнай адметнасці характараў персанажаў. Лепшыя з іх: Паланея («Прымакі» Я. Купалы), Паўліна і маці Дрыля («Канец дружбы» і «Партызаны» К. Крапівы), пані Зямацкая, Маргарыта Лазараўна, Разалія Юльянаўна («Кастусь Каліноўскі», «Перамога», «Запяюць верацёны» Е. Міровіча), княгіня Прушынская («Панскі гайдук» Н. Бываеўскага) і інш.

Remove ads

Узнагароды

Заслужаная артыстка БССР (1940).

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads