Кацярына Юр’еўна Фадзеева
артыстка балета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Юр’еўна Фадзеева (нар.24 жніўня 1968, Цюмень, РСФСР) — артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1999).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча ў 1986 годзе.
З 1986 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. Валодае неардынарнымі сцэнічнымі дадзенымі, тэхнічным майстэрствам. Для яе танца ўласцівы выразная пластыка, шчырасць, лірычнасць, жаноцкасць.
Сярод партый: Рагнеда («Страсці», А. Мдывані), лэдзі Макбет («Макбет» В. Кузняцова), Адэта — Адылія, Аўрора і фея Безу, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Нікія, Кітры і Мерседэс («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Мірта, Медора («Жызэль», «Карсар» А. Адана), Дзяўчына («Балеро» на музыку М. Равеля), Блудніца («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні).
Remove ads
Узнагароды
- Лаўрэат 1-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балета імя С. Дзягілева (прэмія імя І. Рубінштэйн; Масква, 1992)
 - Дыпламант Усерасійскага конкурсу «Арабеск-1992» (Перм, прыз глядацкіх сімпатый)
 - Прэмія Александроўскай (1996)
 
Літаратура
- Фадзеева Кацярына Юр'еўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads