Кацічаў

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каці́чаў[1] (трансліт.: Kacičaŭ, руск.: Катичев) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 54 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 10 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 172 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўдні далучаецца завулак. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1850 годзе валоданне абшарніка Празора. Паводле перапісу 1897 года вёска Карлаў-Кацічаў. У 1908 годзе ў Ёлчанскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Кацічаўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная кветка», працавалі конны млын і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 23 жыхара вёскі. У памяць пра загінулых у 1979 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 12 гаспадарак, 17 жыхароў.

Дынаміка

  • 1834 год — 12 двароў.
  • 1850 год — 105 жыхароў.
  • 1897 год — 32 двары, 224 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 243 жыхара.
  • 1959 год — 234 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 12 гаспадарак, 17 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 11 гаспадарак, 15 чалавек, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 1 — у працаздольным і 13 — старэйшым за працаздольны.
Remove ads

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Стары́ Каці́чаў

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads