Оўруч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Оўруч
Remove ads

Оўруч, або Аўруч[2] (укр.: О́вруч) — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Нарынь. Адміністрацыйны цэнтр Оўруцкага раёна. Плошча 88,8 км². Насельніцтва 15 тыс. чал. (2025).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 127 км ад Жытоміра. Вузел чыгунак на Карасцень, Калінкавічы, Іванава, Белакаровічы.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 977 годзе пад назвай Уручы[крыніца?]. У часы ўваходжання ў г.зв. Кіеўскую Русь быў магутнай фартыфікацыяй. У XII стагоддзі Оўруч быў рэзідэнцыяй князя Рурыка Расціславіча.

З 1356 года горад ўвайшоў у Вялікае Княства Літоўскае. У 1399 годзе Оўруч захапіў крымскі хан Эдыгей. Места зрабілася аб’ектам сталых набегаў крымскіх татараў. Для абароны быў пабудаваны драўляны замак, які разабралі ў 1506 годзе. З часам фартыфікацыю аднавілі і мадэрнізавалі — з’явіўся глыбокі роў, а сам замак абнеслі мураванай сцяной. Фартыфікацыя мела чатыры ўязныя брамы і шэсць шмат’ярусных вежаў. У 1471 годзе Оўруч стаў цэнтрам павета ў Кіеўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.[3]

З 1569 года Оўруч увайшоў у склад Рэчы Паспалітай. У 1641 годзе кароль Уладзіслаў IV надаў гораду магдэбургскае права. З 1649 года Оўруч — соценнае горада Кіеўскага палка.

У 1793 годзе па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай Оўруч апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1870 год — 5894 чал.
  • 1881 год — 5941 чал.[4]
  • 1896 год — 9845 чал. (4306 мужчын і 5539 жанчын), з іх праваслаўных 5416, рыма-каталікоў 149, раскольнікаў 45, пратэстантаў 10, юдаістаў 4177, іншых веравызнанняў 48; шляхты 372, ганаровых грамадзян і купцоў 50, мяшчан 8327, ваеннага стану 524, сялян 412, іншых станаў 105.[5]
  • 1897 год — 7,4 тыс. чал.
  • 1913 год — 11 тыс. чал.
  • 1935 год — 7,2 тыс. чал.
  • 1959 год — 11,5 тыс. чал.
  • 1974 год — 14,2 тыс. чал.[6]
  • 1991 год — 18,3 тыс. чал.[7]
Remove ads

Прамысловасць

Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Славутасці

Thumb
Свята-Васільеўскі сабор у Оўручы, 1950-я
Thumb
Новы сабор на месцы знішчанага бальшавікамі езуіцкага касцёла

Вядомыя асобы

  • Астапа Дашкевіч (1455—1535) — гетман Украіны.
  • Макары Канеўскі (1605—1678) — украінскі архімандрыт.
  • Андрэй Малышка (1912—1970) — украінскі паэт, перакладчык, літаратурны крытык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads